Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія экстраныя службы працягваюць аднаўляць электрычнасьць


Ілюстрацыйны здымак
Ілюстрацыйны здымак

Электрычнасьць адключылася ў шэрагу пунктаў у Беларусі пасьля шторму. У некалькіх рэгіёнах Беларусі напярэдадні прайшоў град, быў моцны вецер, а якога падалі дрэвы.

На 18:00 пятніцы электрычнасьць яшчэ не ўдалося аднавіць у 22 населеных пунктах. Брыгады энэргетыкаў працуюць у кругласуткавым рэжыме.

Найбольшая колькасьць пашкоджаньняў — у Магілёўскай вобласьці.

Бесьперапынна працуюць над аднаўленьнем падачы электрычнасьці 187 брыгадаў і 311 адзінак тэхнікі. У працы задзейнічаныя 11 перасоўных дызэль-генэратарных установак.

Адмыслоўцы працуюць над аднаўленьнем участкаў паветраных ліній электраперадачы напружаньнем 110 кВ, 35 кВ і 10 кВ, а таксама выконваюцца работы па больш як 350 заяўках спажыўцоў па сетцы 0,4 кВ.

Ратавальныя службы папярэджваюць, што ў выпадку выяўленьня абарваных дротаў лініяў электраперадачы ня варта падыходзіць да іх бліжэй 8 мэтраў і неадкладна паведамляйце аб дадзеных фактах. Кароткі нумар аварыйных службаў — 115 і 144.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG