Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калас: ЗША павінны «падзяліць цяжар» паставак зброі Ўкраіне


Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кая Калас
Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Кая Калас

Кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Эўразьвязу Кая Калас у аўторак выказала меркаваньне, што Вашынгтон павінен «падзяліць цяжар» паставак узбраеньняў Украіне пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра магчымасьць для Эўропы закупіць амэрыканскую зброю для Кіева.

«Мы вітаем заяву прэзыдэнта Трампа аб пастаўцы вялікай колькасьці зброі ва Ўкраіну, хоць мы хацелі б, каб ЗША падзялілі гэты цяжар», — сказала Калас пасьля сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў ЭЗ у Брусэлі. «Калі вы абяцаеце даць зброю, але кажаце, што за яе заплаціць нехта іншы, то насамрэч вы яе не даяце», — цытуе Калас агенцтва France-Presse.

Днём раней Дональд Трамп абвясьціў аб больш жорсткай пазыцыі ў дачыненьні да Масквы ў сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну. Трамп даў Крамлю 50 дзён, каб спыніць баявыя дзеяньні, прыгразіўшы ў адваротным выпадку маштабнымі эканамічнымі санкцыямі.

Разам з генэральным сакратаром NATO Маркам Рутэ Трамп таксама казаў пра пагадненьне, паводле якога эўрапейскія краіны альянсу закупяць у ЗША зброю на мільярды долараў, у тым ліку супрацьракетныя комплексы Patriot, і пасьля паставяць яе ва Ўкраіну.

Трамп даўно выступае супраць празьмернай, на ягоную думку, ролі ЗША ў пастаўках узбраеньняў Украіне. Пры гэтым NATO заяўляе, што Эўропа цяпер адказвае за большую частку зброі, якая паступае Кіеву.

Шэраг эўрапейскіх краін, а менавіта Нямеччына, Данія, Швэцыя і Нідэрлянды ўжо заявілі, што будуць ці плянуюць удзельнічаць у новай амэрыканскай праграме.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG