Прэм’ер Украіны апублікаваў заяву аб адстаўцы

Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль

Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль 15 ліпеня абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Ён паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў Telegram.

«Прашу прыняць маю адстаўку з пасады прэмʼер-міністра Украіны», — напісаў ёй заяве на адрас Вярхоўнай Рады Ўкраіны. Шмыгаль быў на чале ўкраінскага ўраду ад 2020 году.

Раней у той жа дзень прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі правёў сустрэчу з першай намесьніцай прэмʼер-міністра і міністаркай эканомікі Юліяй Сьвірыдзенкай, якой ён напярэдадні прапанаваў узначаліць урад, і з намесьнікам прэмʼер-міністра і кіраўніком Міністэрства лічбавых спраў Міхаілам Фёдаравым адносна дзейнасьці абноўленага Кабінэта міністраў.

Напярэдадні Зяленскі прапанаваў Сьвірыдзенцы ўзначаліць урад Украіны і «істотна абнавіць яго працу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі хоча новага прэм’ера і трансфармацыі выканаўчай улады Ўкраіны