У Дзяржтэлерадыё Ўкраіны заявілі, што прысутнасьць на рынку выданьняў з краіны-агрэсаркі — Расеі стварае пагрозы нацыянальнай бясьпецы, «гуманізуе дзяржаву-агрэсарку» і «падрывае волю ўкраінскага народу да супраціву».
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у аўторак на пасяджэньні свайго кабінэту ў Белым доме, што ён незадаволены расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным і разглядае магчымасьць увядзеньня дадатковых санкцый адносна Расеі ў сувязі з яе нежаданьнем завяршаць вайну ва Ўкраіне.
Дзяржаўны камітэт тэлевізіі і радыёвяшчаньня Ўкраіны ў чэрвені «спыніў незаконны распаўсюд на ўкраінскіх онлайн-пляцоўках 408 кніг» з Расеі і Беларусі.
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Ноэль Баро анансаваў «самыя жорсткія за тры гады» санкцыі ЭЗ супраць Расеі за яе ўварваньне ва Ўкраіну.
Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга падпісаў загад, якім зацьвердзіў новую структуру міністэрства.
Міністэрства замежных спраў Украіны адрэагавала на ўмовы Расеі для заключэньня мірнага пагадненьня, агучаныя кіраўніком расійскага МЗС Сяргеем Лаўровым.
Расейскія войскі другі раз за дзень ударылі па родным горадзе прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага — Крывым Рогу. У горадзе ёсьць пацярпелыя, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Лысак.
Прэзыдэнты Ўкраіны і ЗША Ўладзімір Зяленскі і Дональд Трамп правялі тэлефонныя перамовы.
У Сухаземных войсках УСУ, у структуру якіх уваходзяць тэрытарыяльныя цэнтры камплектаваньня і сацыяльнай падтрымкі (ТЦКіСП, былыя вайсковыя камісарыяты. — РС), пацьвердзілі ўдар па будынку Палтаўскага ТЦКіСП.
Пра выправаджэньне з Украіны 47-гадовага грамадзяніна Беларусі паведаміла Дзяржаўная міграцыйная служба (ДМС) Валынскай вобласьці.
Кіеў запытаў тэлефонныя перамовы з ЗША пасьля паведамленьняў аб магчымым прыпыненьні паставак узбраеньняў. Аб гэтым паведаміла Міністэрства абароны Ўкраіны.
У Гаазе пасьля завяршэньня пленарнага пасяджэньня саміту NATO адбылася сустрэча прэзыдэнтаў ЗША і Ўкраіны. Дональд Трамп і Ўладзімір Зяленскі сустрэліся асабіста ўпершыню з красавіка, калі яны правялі кароткую сустрэчу ў Ватыкане на пахаваньні папы рымскага Францішка.
Расейскія вайскоўцы ў панядзелак нанесьлі ўдар, як паведамляецца, балістычнай ракетай па будынку ліцэю ў горадзе Белгарад-Днястроўскі Адэскай вобласьці.
Фрылянсэр «Крым.Рэаліі» выйшаў на свабоду пасьля больш як чатырох гадоў зьняволеньня ў расейскай турме за журналісцкую дзейнасьць. Хто такі Ўладзіслаў Есіпенка, чым ён займаўся ў Крыме і чаму Расея расцаніла ягоную працу як злачынства?
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі зацьвердзіў сваім указам рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць фізычных і юрыдычных асобаў Расеі, Беларусі і Кітаю за падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Грамадзян Беларусі, якія захочуць атрымаць грамадзянства Ўкраіны, будзе правяраць СБУ.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які дазваляе мець падвойнае грамадзянства. Ён набудзе юрыдычную моц пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт.
Расейскі вайсковец, які ваюе на баку Ўкраіны, заявіў каналу «Настоящее время», што міграцыйная служба краіны мае негалоснае распараджэньне не выдаваць украінскія пашпарты добраахвотнікам зь Беларусі і Расеі. Што пра гэта кажуць беларусы.
Кіраўнік МУС Украіны Ігар Кліменка ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што падчас апошніх абменаў Кіеву «перадалі і целы расейскіх вайскоўцаў — зьмешаныя з целамі ўкраінцаў». У Расеі яго заяву пакуль не камэнтавалі.
Украінскі каардынацыйны штаб па абыходжаньні з ваеннапалоннымі паведаміў пра чарговы этап абмену целамі загінулых вайскоўцаў з Расеяй. Кіеў атрымаў яшчэ 1200 цел, гаворыцца ў заяве.
Яўген Шаўчэнка ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня дапамагаў арганізаваць камунікацыю паміж Кіевам і афіцыйным Менскам.
Дзьмітрыя Шаўцова абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.
Эўразьвяз запрашае краіны-кандыдаты далучыцца да гэтай часткі свайго адзінага рынку ўпершыню ў гісторыі.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР) паведаміла, што ў ноч на 31 траўня на чыгуначным участку непадалёк ад паселішча Якімаўка Мелітопальскага раёну Запароскай вобласьці, якое знаходзіцца пад кантролем расейскіх войскаў, падарваны расейскі вайсковы цягнік.
Дроны атакавалі 1 чэрвеня расейскія авіябазы ў Мурманскай і Іркуцкай вобласьцях. Паводле тэлеграм-каналу Baza і іншых праваенных рэсурсаў, ідзецца пра базы «Аленевая» ў Мурманскай вобласьці і «Белая» ў Іркуцкай вобласьці.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што Расея спрабуе выкарыстоўваць захопленых замежных добраахвотнікаў для ціску на свае краіны. Паводле яго слоў, Расея таксама адмаўляецца абменьваць грамадзян Беларусі, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Ва Ўкраіне сьцьвярджаюць, што на тэрыторыі суседняй Беларусі ў гэты момант ёсьць толькі носьбіты ядзернай зброі, але яе самой няма.
Першая частка абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй адбылася па формуле «1000 на 1000», абвясьціў 23 траўня ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі.
Пошліна на беларускі цэмэнт складае 57,03%. Яе Ўкраіна ўвяла ў 2019 годзе.
Пакуль незразумела, ці гэта правал перамоваў, ці бакі здолеюць знайсьці спосаб іх аднавіць.
Пра гэта францускі прэзыдэнт заявіў на саміце ў Тыране.
Народныя дэпутаты падтрымалі зварот да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага аб прысваеньні журналістцы ганаровага званьня.
Расейскія бесьпілётнікі ў ноч на 12 траўня атакавалі Ўкраіну 108 разоў. Пад удары трапілі Адэская, Мікалаеўская, Жытомірская і Данецкая вобласьці, паведамілі Паветраныя сілы Ўкраіны.
9 траўня, у Дзень Эўропы, ва ўкраінскім Львове сабраліся дэлегацыі з 35 эўрапейскіх краінаў. Гэта міністры замежных спраў, лідэры Ўкраіны і Рады Эўропы. Яны падпісалі заяву аб стварэньні Спэцыяльнага трыбуналу ў злачынстве расейскай агрэсіі супраць Украіны.
СБУ абвясьціла, што ўпершыню ў гісторыі краіны выкрыла агентурную сетку вугорскай вайсковай выведкі і затрымала дваіх чалавек.
Эра расейскіх выкапнёвых энэрганосьбітаў у Эўропе «блізкая да канца», заявіла кіраўніца Эўрапейскай канфэрэнцыі Уршуля фон дэр Ляен, адкрываючы дэбаты наконт справядлівага міру для Ўкраіны ў Эўрапарлямэнце 7 траўня.
Акупаваны расейцамі горад у Крыме зноў не правядзе параду на расейскае сьвята Дзень перамогі.
Расея паўгоду спрабуе захапіць Пакроўск, дзень за днём ператвараючы яго ў руіны, апавядае «Настоящее время».
Эканамічны суд Менску задаволіў заяву беларускага прадпрыемства «Керамін» аб спагнаньні грошай з украінскай кампаніі, але ва Ўкраіне адмовіліся выконваць судовае рашэньне.
Уначы 2 траўня акупаваны Крым і Севастопаль зазналі канцэнтраваны напад бесьпілётнікаў, пачаўся пажар.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіё і віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс 1 траўня выказалі няўпэўненасьць у шанцах на спыненьне вайны ва Ўкраіне.
Гэта ўжо ня першы замах на дзеяча.
Сам вугорскі прэм’ер адкрыта заявіў, што выступае супраць. Галоўнай прычынай ён называе зьнішчэньне дзяржаўнай эканомікі ў выпадку ўступленьня ў Эўраўзьвяз краіны-суседкі.
Найвышэйшы антыкарупцыйны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі Ўкраіны да ААТ «Беларуськалій» аб санкцыях «у выглядзе спагнаньня ў даход дзяржавы актываў падсанкцыйнай асобы».
У 2022 годзе Расея ўварвалася ва Ўкраіну пасьля правядзеньня супольных зь Беларусьсю вучэньняў «Саюзная рашучасьць» на беларускай тэрыторыі.
Высокапастаўленыя эўрапейскіх дыпляматы абвінавацілі прэзыдэнта Расеі Пуціна ў тым, што ён не пагадзіўся на мірную прапанову ЗША аб спыненьні вайны ва Ўкраіне ў час, калі празь некалькі тыдняў перамоваў зьявіліся прыкметы, што Вашынгтон стаў насьцярожана ставіцца да намераў Крамля.
Нацыянальнае агенцтва вышуку і мэнэджмэнту актываў Украіны (АРМА) 2 красавіка паведаміла аб продажы з аўкцыёну чарговай партыі канфіскаванага беларускага калію.
Прэзыдэнт ЗША Трамп прыгразіў Расеі новым другасным мытам на нафтапрадукты, калі Масква заблякуе яго ініцыятывы па спыненьні агню, а таксама сказаў, што ўкраінскі лідэр Зяленскі сутыкнецца з «вялікімі, вялікімі праблемамі», калі не падпіша з Вашынгтонам ключавое пагадненьне аб карысных выкапнях.
У выніку расейскага ўдару «Шахедамі» па Дняпры быў паранены 21 чалавек, гаворыцца ў паведамленьні Дзяржаўнай службы па надзвычайных сытуацыях (ДСНС) Украіны.
Загрузіць яшчэ