Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за год закрылі тысячу аграсядзібаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Калі летась у Беларусі дзейнічалі 1408 аграсядзібаў, сёлета дзьве траціны зь іх ужо закрыліся.

Летась у іх было 427,6 тысяч гасьцей, паведаміў Office Life з спасылкай на Белстат.

Колькасьць беларускіх аграсядзібаў працягвае няўхільна скарачацца. У 2023-м у краіне былі 2409 аграсядзібаў, якія наведалі 450,4 тыс. гасьцей. А ў 2021–2022 гг. сядзібаў было звыш 3 тысяч. У іх адпачывалі 560 тысяч чалавек.

Пасьля ўлады ўвялі працэс перарэгістрацыі, і многія аграсядзібы яе не прайшлі.

Найбольшая колькасьць аграсядзібаў у Беларусі ў Менскай, Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG