Гэта вынікае з аналізу дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, праведзенага інфармацыйнага агенцтва «Позірк».
Найвышэйшым быў мэдыянны заробак у сфэрах інфармацыі і сувязі — 3540 рублёў, будаўніцтва — 2718 рублёў, фінансавай і страхавой дзейнасьці — 2601 і 2299 рублёў.
Найменшым быў мэдыяны заробак у сфэрах сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак — 1890 рублёў, аховы здароўя — 1703 рублёў і адукацыі — 1520 рублёў.
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў траўні 2025 году склала 2652 рублі — на 19,5% больш, чым годам раней (2219 рублёў).
Мэдыянны заробак дзеліць усіх работнікаў на дзьве роўныя групы: адна палова атрымлівае менш за гэтую суму, а другая — больш.
Гэты індыкатар дазваляе ацаніць узровень прыбытку, які атрымлівае сярэднестатыстычны працаўнік, і служыць больш надзейным паказчыкам, чым сярэдні заробак, паколькі ня так моцна ўразьлівы ад уплыву вельмі высокіх ці нізкіх значэньняў.
Мэдыянны заробак адлюстроўвае рэальнае разьмеркаваньне даходаў і дазваляе выявіць сацыяльную няроўнасьць.
Форум