Як паведаміла Казаская служба Радыё Свабода / Азаттык, у МЗС патлумачылі сваё рашэньне «фактамі сыстэматычнага парушэньня» прадстаўніцтвам РСЭ/РС пункту 4 артыкулу 30 закону «Аб мас‑мэдыя», які забараняе прадстаўнікам замежных СМІ займацца журналістыкай «без адпаведнай акрэдытацыі».
На мінулым тыдні прадстаўніцтва РСЭ/РС зьвярнулася ў суд з пазовам супраць МЗС Казахстану за ранейшую адмову ў акрэдытацыі сямі журналістам. У пазове адзначаецца, што канкрэтных матываў адмовы, апроч агульнага выказваньня, вызначанага ў законе, у МЗС не назвалі. Нейкіх дадатковых дакумэнтаў замежнапалітычнае ведамства Казахстану таксама не запытвала. Інтарэсы РСЭ/РС прадстаўляе фонд «Праўны мэдыяцэнтар».
«Мы падалі апэляцыю, бо гэтае рашэньне наўпрост парушае права нашых супрацоўнікаў на свабодную працу ў сваёй краіне. Нашы журналісты падаюць незалежныя, заснаваныя на фактах матэрыялы, што адпавядае грамадзкім інтарэсам», — заявіў прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Стывэн Капус.
В 2022 годзе МЗС Казахстану ўжо адмаўляў у працягу і выдачы акрэдытацыі 36 супрацоўнікам РСЭ/РС. Прадстаўніцтва мэдыякарпарацыі ў Казахстане падало ў суд на ведамства, якое спачатку адмовілася ад прымірэнчых працэдураў, але пазьней бакі прыйшлі да дамоўленасьцяў. Вясной 2024 году МЗС Казахстану аднавіў выдачу акрэдытацыяў супрацоўнікам РСЭ/РС.
Роўна чатыры гады таму — 16 ліпеня 2021 году — у Беларусі адбылася масавая атака на незалежную журналістыку. Сілавікі разграмілі менскі офіс Радыё Свабода, вырвалі камэры відэаназіраньня на паверсе і выламалі трое дзьвярэй у офісе. Сканфіскавалі тэхніку. У той жа дзень адбыліся ператрусы ў журналістаў Свабоды, «Белсату» і іншых незалежных выданьняў.
Форум