Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З 2020 году як мінімум 1600 палітвязьняў цалкам адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю


Калёнія ў Горках
Калёнія ў Горках

Праваабаронцы «Вясны» сабралі даступную статыстыку, яна можа быць няпоўнай.

У чэрвені на волю выйшлі як найменей 33 чалавекі: 20 цалкам адбылі тэрміны, яшчэ 13 былі памілаваныя, піша «Вясна».

Агулам па заканчэньні сваіх тэрмінаў з 2020 году з папраўчых установаў выйшлі як мінімум 1600 палітвязьняў.

Зрэшты, у праваабаронцаў няма зьвестак пра ўсіх асуджаных, памілаваных і вызваленых паводле палітычных артыкулаў.

Паводле «Вясны», у Беларусі апошнім часам сталі актыўней судзіць за ўдзел у пратэстах 2020 году.

Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю, што ў апошнія месяцы сталі актыўней прад’яўляць абвінавачваньні паводле арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак).

«Гэта зьвязана з тым, што хутка міне 5 гадоў з моманту акцый пратэсту, а значыць скончыцца тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці паводле гэтага крымінальнага артыкулу, пасьля чаго іх удзельнікаў нельга будзе асудзіць. Але, адзначым, што працягнецца перасьлед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках)»,— піша «Вясна».

Акрамя гэтага вядома, што разгляды апэляцыйных скаргаў на прысуды па арт. 342 КК прызначаюцца на бліжэйшыя тыдні, бо па сканчэньні тэрміну даўніны апэляцыйны суд мусіць скасаваць рашэньне першай інстанцыі.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG