Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве застрэлілі супрацоўніка СБУ. Нападнік зьнік зь месца злачынства


Шыльда на будынку Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота
Шыльда на будынку Службы бясьпекі Ўкраіны ў Кіеве. Ілюстрацыйнае фота

Інцыдэнт адбыўся раніцай 10 ліпеня. Невядомы зрабіў 5 прыцэльных стрэлаў і ўцёк.

У адным з раёнаў Кіеве ў выніку ўзброенага нападу застрэлілі супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны.

Як паведамілі Ўкраінскай службе Радыё Свабода ў прэсавай службе СБУ, паводле факту забойства супрацоўніка СБУ завялі крымінальную справу.

Дасудовае расьсьледаваньне вядуць паводле артыкулу 348 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны (замах на жыцьцё супрацоўніка праваахоўнага органу, чальца грамадзкага фармаваньня для аховы грамадзкага парадку і дзяржаўнай мяжы або вайскоўца).

Колішні дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны Ігар Масійчук і экс-супрацоўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Раман Чарвінскі паведамілі, што загінулы — палкоўнік Іван Вароніч, старшы апэратыўны супрацоўнік Цэнтру спэцыяльных апэрацыяў.

Інцыдэнт адбыўся каля 9 гадзіны раніцы 10 ліпеня. Невядомы зь пісталету, імаверна, з глушніком, зрабіў 5 прыцэльных стрэлаў, пасьля чаго ўцёк зь месца злачынства.

У выніку агнястрэльных раненьняў Іван Вароніч загінуў на месцы.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG