Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе Анатоль Сахаруша, чыё эсэ з цыклю "У што я веру" гучала на нашых хвалях у суботу. У нашым апытаньні маладыя жыхары Горадні скажуць, якія ўмовы павінныя быць у вёсцы, каб яны паехалі туды жыць.
У "Начных досьледах" мы пагутарым пра грамадзянскія шлюбы. Аляксандар Памідораў у перадачы "Гукапіс" пачне аповед пра фальклёрны гурт "Guda", а ў "Начной чытанцы" прагучаць вершы Вальжыны Морт.
Пасьля 23-й гадзіны – “Праскі акцэнт” пра чыньнікі стабільнасьці і нестабільнасьці сытуацыі ў Беларусі. У перадачы, якую вядзе Юры Дракахруст, удзельнічаюць эканаміст Леанід Заіка, філёзаф Аляксандар Грыцанаў і палітоляг Віталь Сіліцкі. А ў "Доме літаратара", сярод іншага, пра новы выпуск альманаху "Калосьсе" і новую кнігу Андрэя Хадановіча.
Ад 22-й гадзіны ў эфіры "Свабоды" і ў Інтэрнэце.