У кітайскім парку «Вялікі камень» пад Менскам на плошчы 41 гэктар будуюць чыгуначны тэрмінал

Шыльда індустрыяльнага парку «Вялікі камень». Ілюстрацыйнае фота

Першы намесьнік генэральнага дырэктара кампаніі па разьвіцьці індустрыяльнага парку «Вялікі камень» Кірыл Карацееў паведаміў, што чыгуначны грузавы тэрмінал увядуць у эксплуатацыю ў сярэдзіне 2026 году.

«Туды падвялі чыгуначную пад’язную галіну. Гэта недзе 4,5 кілямэтра з абменным паркам. Усё неабходнае ўжо створана», — сказаў Кірыл Карацееў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Беларусь 1».

Паводле яго, магутнасьць тэрміналу заплянавана на 180 тысяч умоўных кантэйнэраў. Ён будзе разьмяшчацца на плошчы 41 гэктар, а ў пэрспэктыве плянуецца магчымасьць яго павелічэньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»
  • Індустрыяльны парк «Вялікі камень» ствараецца ў СМалявіцкім раёне з кітайскімі інвэстыцыямі, ён мае асаблівы праўны рэжым і падатковыя льготы.
  • Парк вырашылі пабудаваць у 2011 годзе, у 2014-м зарэгістравалі першага рэзыдэнта.
  • Гэты праект разьлічаны на выкарыстаньне транспартна-лягістычных магчымасьцяў Беларусі, але ад 2020 году застаецца пад пытаньнем з прычыны палітыкі беларускіх уладаў, якая ўскладніла адносіны з Захадам пасьля выбараў прэзыдэнта і жорсткага разгону акцый пратэсту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Кітай паволі захоплівае Беларусь. Тлумачым з Гурневічам