Даты дня
615 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 году, аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы здабыла перамогу над крыжакамі Тэўтонскага ордэну ў бітве пад Грунвальдам. Грунвальдзкая бітва — гэта бітва паміж аб’яднанымі войскамі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага (таксама прысутнічалі баявыя атрады чэхаў і татараў) і прафэсійным войскам наймагутнейшай у тагачаснай Эўропе мілітарысцкай дзяржавы Тэўтонскага ордэну. Перамога саюзьнікаў пад Грунвальдам спыніла шматвяковую экспансію крыжакоў на славянскія землі.
Бітва пад Грунвальдам, Ян Матэйка
125 гадоў таму, 15 ліпеня 1900 году, нарадзіўся вялікі беларускі паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца і вучоны, шматгадовы вязень сталінскага ГУЛАГу Ўладзімер Дубоўка. Яго творчасьцю захапляўся Янка Купала, а Язэп Пушча пісаў, што вершы Дубоўкі — «гэта ўзвышша сучаснай беларускай паэзіі». Увёў ва ўжытак такія словы, як «адлюстраваць», «ажыцьцяўленьне», «дабрабыт», «мілагучны», «мэтазгодны», «цемрашал».
Уладзімер Дубоўка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 фактаў пра вязьня сумленьня Ўладзімера Дубоўку, які ненавідзеў Сталіна і стукачоўТаксама ў гэты дзень
64 — вялікі пажар у Рыме.
1099 — узяцьце Ерусаліму крыжакамі.
1500 — Бітва на Ведрашы: войска ВКЛ пацярпела паразу ад маскоўскага войска.
1514 — пачалася аблога Смаленску маскоўскім войскам.
1924 — ІІ сэсія ЦВК БССР прыняла пастанову «Аб практычных мерах па правядзеньні нацыянальнай палітыкі», у адпаведнасьці зь якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзяржаўнай палітыкай.
1925 — адноўленая дзейнасць Беларускага камітэта ў Варшаве.
1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.
У гэты дзень нарадзіліся
1606 — Рэмбрант Гармэнзан ван Рэйн, галяндзкі мастак.
Рэмбрант, аўтапартрэт
1609 — Казімір Леў Сапега, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
1876 — Алаіза Пашкевіч (Цётка), паэтка, дзяячка нацыянальна-вызвольнага й сацыялістычнага руху пачатку ХХ ст.
1930 — Жак Дэрыда, францускі філёзаф.
Жак Дэрыда
У памяці
1904 — Антон Чэхаў, расейскі пісьменьнік.
Антон Чэхаў
2009 — Натальля Эстэмірава, чачэнская журналістка і праваабаронца (забітая).
Натальля Эстэмірава