Лукашэнка прыняў у беларускае грамадзянства амаль тры сотні замежнікаў. Зь якіх краін яны прыехалі

Пашпарт Рэспублікі Беларусь. Ілюстрцыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка 12 ліпеня падпісаў указ аб прыёме ў грамадзянства Беларусі 245 грамадзян.

Як адзначаецца ў паведамленьні на ягоным сайце, пашпарт Беларусі атрымалі грамадзяне, якія паходзяць з Украіны, Расеі, Малдовы, Казахстану, Армэніі, Латвіі, Эгіпту, Ірану, Лівану, Сірыі і яшчэ 7 іншых дзяржаў, якія не называюць.

У той жа час, Лукашэнка адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства «шэрагу асоб, якія неаднаразова парушалі законы Беларусі».

Летась, згодна з указам Лукашэнкі, грамадзянства Беларусі атрымалі 244 асобы, у тым ліку 24 няпоўнагадовыя, якія прыехалі з 18 краін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За 30 гадоў кіраваньня Лукашэнкі дэфіцыт кадраў на рынку працы Беларусі вырас амаль у 9 разоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб захаваць беларускі пашпарт, давядзецца адседзець? Расказваем пра новы закон «Аб грамадзянстве»