Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні кодэксаў па пытаньнях адміністрацыйнай адказнасьці».
Дакумэнт прадугледжвае адміністрацыйную адказнасьць пастаўшчыкоў і гандлёвых сетак за невыкананьне абавязкаў па пастаўцы садавіны і гародніны. Пра гэта паведамляепрэс-служба Лукашэнкі.
«За непастаўку (недапастаўку) такой прадукцыі са стабілізацыйных фондаў тавараў для рэспубліканскіх патрэб па адпаведнай дамове, за яе адсутнасьць у гандлёвым аб’екце ў міжсэзонны пэрыяд прадугледжваецца штраф у памеры ад 5 да 200 базавых велічынь», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка паабяцаў паставіць у Калінінградзкую вобласьць «няшчасную бульбу», нягледзячы на яе дэфіцыт у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледам за бульбай у Беларусі дэфіцытнай стала цыбуля