Ужо сёньня: 120-годзьдзе Ядвігі Раманоўскай, 55 гадоў палітзьняволенай Ірыне Слаўнікавай, дзень памяці Ігната Даніловіча

Ірына Слаўнікава

Падзеі 12 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

12 ліпеня 2025 году спаўняецца 55 гадоў Ірыне Слаўнікавай, журналістцы, былой супрацоўніцы «Белсату». У жніўні 2022 году яна была асуджаная на 5 гадоў калёніі. Судзьдзя Мікалай Доля прызнаў Ірыну Слаўнікаву вінаватай у «арганізацыі пратэстаў» і «кіраваньні экстрэмісцкім фармаваньнем» і пакараў яе на 1 год даўжэйшым зьняволеньнем, чым прасіў пракурор.

Закрыты працэс над журналісткай TVP пачаўся 23 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе і ішоў з перапынкамі. Дэталі разгляду справы журналісткі малавядомыя. 26 ліпеня 2022 году пракурор запрасіў для Слаўнікавай 4 гады зьняволеньня.

Гэты дзень у гісторыі

1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.

1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці яе права на Вільню.

1943 — адбылася бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.

1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.

2006 — пачатак ізраільска-лібанскай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся

100 да н.э.Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.

1904Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца і пэдагог.

1916 Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.

1920Ядвіга Раманоўская, беларускі арганізатар музэйнай справы, захавальніца літаратурнай і архіўнай спадчыны Я. Купалы.

1958Павал Лойка, гісторык, які быў аўтарам першых у незалежнай Беларусі падручнікаў гісторыі.

1884 Амэдэо Мадыльяні, італьянскі мастак.

1904 Пабла Нэруда, чылійскі паэт.

Пабла Нэруда

У памяці

1536Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.

1682 Жан Пікар, францускі астраном.

1843 Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ, гісторык права, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

2013Кастусь Харашэвіч, мастак-жывапісец, гадаванец Саюзу мастакоў Беларусі, адзін з пляяды стваральнікаў вобразу Маладэчна як гораду мастакоў. Напісаў кнігу ўспамінаў «Зьведанае і перажытае».

2013 — на 42-м годзе жыцьця памёр беларускі бард і грамадзкі актывіст Ігар Сімбіроў з Асіповічаў.

2014 Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валерыя Навадворская: Не аддавайце Беларусь!

Валерыя Навадворская зь юнацтва была актыўнай удзельніцай савецкага дысыдэнцкага руху. У 1969 годзе, калі ёй было ўсяго 19 гадоў, Навадворскую судзілі з абвінавачаньнем у антысавецкай агітацыі, а потым накіравалі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку. У савецкі пэрыяд Навадворскую некалькі разоў судзілі і 17 разоў арыштоўвалі.

Валерыя Навадворская