Як паведамляе «Позірк» з спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт, больш за ўсе ў траўні падаражэлі харчовыя тавары — на 1,7%, нехарчовыя — на 0,04%, паслугі — на 0,5%.
У параўнаньні зь сьнежнем 2024 году харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 7,2%, нехарчовыя — на 2,4%, паслугі — на 5,9%.
У гадавым вымярэньні (чэрвень 2024 да чэрвеня 2025 году) цэны вырасьлі на 7,3%. Харчы сталі даражэйшымі на 10,5%, нехарчовыя тавары — на 3,2%, паслугі — на 7,1%.
Адпаведна з падпісанымі Лукашэнкам прагнознымі парамэтрамі эканамічнага разьвіцьця Беларусі на 2025 год «мэтавая задача абмежаваньня інфляцыі прадугледжваецца на ўзроўні, не вышэйшым за 5%».
Беларусь з паказьнікам 5,16% заняла сёмае месца ў росьце спажывецкіх цэнаў за 2024 год на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак нацыянальных органаў статыстыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад узяў пад кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы- Жорсткае рэгуляваньне цэнаў у Беларусі ўвялі ў кастрычніку 2022 году. Яно датычыцца ўсяго спажывецкага кошыку. Пазьней з тэматычнай пастановы ўраду выключылі некаторыя групы тавараў і падкарэктавалі правілы рэгуляваньня цэнаў. З восені 2024 году Савет Міністраў рыхтуе зьмякчэньне правілаў.
- 10 лютага кіраўнік Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Карповіч паведаміў, што ў 2024 годзе вытворцы больш за тысячу разоў прасілі аб павышэньні цэнаў — у выніку выдалі 572 дазволы на гэта.
- На тэматычнай нарадзе 28 лютага Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду да красавіка вызначыцца з новай сыстэмай рэгуляваньня цэнаў. Паводле яго, у Беларусі цэны «найніжэйшыя ў сьвеце».