«Адчуваньне з 2020 году я праз турму пранёс, яно ня згасла». Вялікае інтэрвію Сяргея Ціханоўскага

Сяргей Ціханоўскі, Вільня, Літва, 9 ліпеня 2025 году

Сяргея Ціханоўскага вызвалілі зь беларускай турмы 21 чэрвеня. За першыя тыдні на свабодзе былы палітвязень і адзін зь лідэраў падзеяў 2020 году пасьпеў зрабіць шэраг гучных заяваў, выклікаўшы дыскусіі на розных пляцоўках.