Як высьветліла Літоўскае тэлебачаньне LRT, гэтыя заявы не пацьверджаныя фактамі.
Паводле Міністэрства замежных справаў Літвы, ані Сьвятлана Ціханоўская, ані супрацоўнікі Офісу не атрымліваюць заробкаў зь дзяржаўнага бюджэту.
Пасьля падзеяў 2020 году Ціханоўскую прынялі ў Літве як афіцыйную госьцю ўраду. Дзяржава забясьпечвае ёй ахову, жыльлё і часам дапамагае з арганізацыяй міжнародных паездак.
Аднак асноўная падтрымка з боку Літвы — палітычная і гуманітарная: краіна выступае за дэмакратыю ў Беларусі на міжнародных пляцоўках, выдае візы, дазволы на жыхарства і дае абарону беларусам, што ўцякаюць ад рэпрэсіяў.
Офіс Ціханоўскай фінансуецца з фондаў Эўразьвязу і прыватных донараў, — адзначыла яе прэс-сакратарка Ганна Красуліна.
Паводле афіцыйных зьвестак, у 2023 годзе даход Офісу склаў амаль 123 тысячы эўра.
Каманда Офісу налічвае 30–40 чалавек, але большасьць працуе паводле дамоваў аб індывідуальнай дзейнасьці, а не кантрактаў. Часьцей за ўсё іхныя заробкі ніжэйшыя за сярэднія ў Літве — каля 2000 эўра да выплаты падаткаў, — сказаў дыпляматычны дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі.
Шмат хто з супрацоўнікаў Офісу страціў маёмасьць у Беларусі. Напрыклад, кватэру Ціханоўскіх у Менску сканфіскавалі і прадалі.
Распаўсюд дэзынфармацыі пра Офіс Красуліна называе «скаардынаванай інфармацыйнай кампаніяй», мэта якой — выклікаць недавер і варожасьць паміж беларусамі і літоўцамі.
У Офісе Сьвятланы Ціханоўскай ад дадатковых тлумачэньняў пасьля гэтай публікацыі адмовіліся, заявіўшы, што інфармацыя там пададзеная карэктна.
Форум