Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ зноў не змаглі ўзгадніць 18-ы пакет санкцый супраць Расеі і Беларусі. Супраць выступілі Славаччына і Мальта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністры замежных спраў краін Эўразьвязу на сустрэчы ў Брусэлі ў аўторак не змаглі ўзгадніць 18-ы пакет санкцыяў супраць Расеі.

Пра гэта паведаміў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк. Новыя санкцыі заблякавалі Славаччына і Мальта.

Браціслава запатрабавала ад ЭЗ гарантый кампэнсацыі магчымага ўрону ад поўнай забароны на пастаўкі расейскага газу. Мальта выказала асьцярогу, што ўзмацненьне жорсткасьці столі цэн на расейскую нафту можа ўдарыць па танкерным флёце, напісала выданьне Politico.

Абмеркаваньне санкцыйнага пакету працягнецца на ўзроўні амбасадараў краін ЭЗ у сераду 16 ліпеня.

18-ы пакет санкцый прадугледжвае гнуткую столь цэн на расейскую нафту, забарону на працу газаправодаў «Паўночны паток» і «Паўночны паток-2» і новыя абмежаваньні супраць расейскіх банкаў. Пакет прадугледвае таксама санкцыі супраць беларускіх банкаў і прадрыемстваў ВПК.

Разам з тым ЭЗ 15 ліпеня ўвёў санкцыі за дэстабілізуючыя дзеяньні Расеі за мяжой, піша DW.

У санкцыйны сьпіс Эўразьвязу за дэстабілізуючыя дзеяньні Расеі за мяжой патрапілі дзевяць фізычных і шэсьць юрыдычных асоб, «адказных за маніпуляваньне замежнай інфармацыяй і ўмяшаньне ў замежныя справы». Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным прэс-службай Рады ЭЗ у аўторак, 15 ліпеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG