Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі адрэагавалі на ўльтыматум Трампа і заявілі аб гатоўнасьці да трэцяга раўнду перамоваў з Украінай


Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота
Дзьмітрый Пяскоў і Ўладзімір Пуцін. Архіўнае фота

Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, назваў «вельмі сур’ёзнай» заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб магчымых жорсткіх санкцыях супраць Расеі ў выпадку, калі цягам 50 дзён ня будзе мірных дамоўленасьцяў з Украінай.

«Заява прэзыдэнта ЗША вельмі сур’ёзная. Нешта ў іх адрасавана асабіста прэзыдэнту Пуціну. Нам, безумоўна, патрэбны час для аналізу сказанага ў Вашынгтоне. І калі прэзыдэнт Пуцін палічыць неабходным, ён гэта абавязкова пракамэнтуе. Я не хацеў бы забягаць наперад, і давайце дачакаемся рашэньня Пуціна, ці будзе ён гэта камэнтаваць сам», — працытавала Пяскова расейскае агенцтва РБК.

Пяскоў дадаў, што ўкраінскі бок успрымае тое, што адбываецца, «не як сыгнал да міру, а як сыгнал да працягу вайны».

Паводле яго, Масква чакае прапановаў Кіева аб правядзеньні трэцяга раўнду мірных перамоваў.

«Мы захоўваем гатоўнасьць, прапановаў украінскага боку мы пакуль не атрымалі», — сказаў Дзьмітрый Пяскоў.

Сустракаючыся з генэральным сакратаром NATO у Вашынгтоне, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ён «вельмі незадаволены Расеяй».

Трамп таксама заявіў, што ўвядзе высокае мыта супраць Расеі, калі мірнае пагадненьне ня будзе дасягнутае цягам «50 дзён».

«Я расчараваны Пуціным», — заявіў Трамп.

Тарыфы будуць «вельмі жорсткімі», сказаў прэзыдэнт ЗША. Гэта мыта для краін, якія дапамагаюць Расеі. Трамп назваў магчымую стаўку мыта ў 100%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG